19 верасня 2025 года для вучняў 6-х класаў была наладжана экскурсія ў школьны этнамузей “Беларуская хата”. Рабяты пазнаёміліся з побытам беларусаў,рэчамі, якія знаходзіліся ў кожнай беларускай хаце, папоўнілі свой слоўнікавы запас новымі назвамі: калаўрот, андарак, гарлач, дзежка, сподкі,куфар, ручнік і інш. З вялікай цікавасцю слухалі, як нашы продкі вышывалі ручнікі, шылі адзенне, ткалі палатно, шанавалі зямлю, хлеб і жыццё.
