Меню Закрыть

Урок беларускай літаратуры па тэме «Андрэй Федарэнка — падслуханная казка»

16 снежня 2025 года ў 5 «А» класе прайшоў урок беларускай літаратуры па тэме «Андрэй Федарэнка »Падслуханная казка»». На ўроку вучні пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Андрэя Федарэнкі; навучыліся адрозніваць літаратурную казку ад народнай; паразважалі над ідэйна-мастацкім зместам казкі; даведаліся пра паходжанне, прызначэнне і гісторыю жыцця кветак-маргарытак у розных краінах Еўропы; навучыліся выразна чытаць твор.

Дзеці засвоілі, што трэба быць больш шчырымі і добразычлівымі, каб несці і дарыць людзям толькі шчасце і радасць.

⚡ Cached with atec Page Cache