14 кастрычкніка прайшоў абласны семінар настаўнікаў беарускай мовы і літаратуры па тэме “Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў у працэсе навучання”.

Мэта: павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры са стажам працы на пасадзе да 3-х гадоў па пытаннях фарміравання ўласнай актыўнасці вучняў, павышэння якасці вучэбнага працэсу, развіцця прадметнай кампетэнцыі, рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў.
Задачы:
- прадэманстраваць на практыцы эфектыўныя прыёмы матывацыі, якія стымулююць цікавасць да вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, спрыяюць якаснаму засваенню вучэбнага матэрыялу;
- развіваць практычныя навыкі педагогаў мадэлявання і аналізу сучаснага ўрока беларускай мовы;
- актуалізаваць і паглыбіць веды настаўнікаў аб сучасных падыходах і спосабах фарміравання чытацкай кампетэнцыі вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры праз работу з тэкстам;
- садзейнічаць набыццю практычных уменняў, неабходных для арганізацыі даследчай дзейнасці вучняў;
- прэзентаваць эфектыўны педагагічны вопыт работы настаўнікаў установы па рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу на ўроках беларускай мовы і літаратуры і ў пазаўрочнай дзейнасці.
План работы:
- Урок беларускай мовы ў 6-м класе (настаўнік беларускай мовы і літаратуры Казакова Я.Г.) – 11.00-11.45
- Візітка школы (Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Платоненка В.В.) – 11.50-12.00
- Функцыянальная граматнасць: работа з тэкстам (настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кайданава В.В.) – 12.00-12.30
- Навукова – даследчая дзейнасць як сродак актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў (настаўнік беларускай мовы і літаратуры Адзіянава Ю.І.) – 12.30-13.00
- Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў сродкамі этнакутка “Беларуская хата” (настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ганчарова І.А.) – 13.00-13.30

