Меню Закрыть

Гарадскі практыкум

25 лістапада 2025 года адбыўся гарадскі практыкум.

Тэма: Выкананне заданняў літаратурнага характару пры падрыхтоўцы вучняў  да ўдзелу ў алімпіядным руху

Мэта практыкума: фарміраванне практычных навыкаў работы з адоранымі вучнямі праз выкананне практычна-арыентаваных заданняў па беларускай літаратуры.

“Алімпіяда” – слова, якое сёння шырока вядомае. Яна з’яўляецца найбольш масавай формай пазакласнай работы вучняў. Асноўная задача гэтага мерапрыемства заключаецца ў тым, каб актывізаваць увесь працэс навучання роднай мове, павысіць  веды, абудзіць цікавасць да самастойнага вывучэння матэрыялу, да чытання навукова-папулярнай лінгвістычнай літаратуры, працы са слоўнікамі, даведачнымі дапаможнікамі і інш.

З кожным годам алімпіядныя заданні вызначаюцца непрадказальнасцю, нестандартнасцю. У комплексную работу ўключаюцца пытанні па літаратуры, таму задача настаўніка пры падрыхтоўцы вучняў да гэтага конкурсу вучыць іх лагічна мысліць, рабіць лінгвістычныя эксперыменты.

Цікавыя літаратурныя  заданні для падрыхтоўкі вучняў да ўдзелу ў алімпіядзе былі разгледжаны падчас практыкуму.

Настаўнік Ганчарова І.А.

⚡ Cached with atec Page Cache