Меню Закрыть

Урок па творчасці А.Казекі

Сёння ў 6 класе прайшоў незвычайны ўрок па творчасці А.Казекі, вядомага беларускага пісьменніка. На ўрок быў запрошаны госць — Таццяна Пятроўна, якая асабіста была знаёма з пісьменнікам і нават працавала разам многа гадоў. Таццяна Пятроўна падзялілася ўражаннямі ад супрацоўніцтва з таленавітым чалавекам, паказала сумесны фотаздымак і зборнік вершаў А. Казекі. На ўроку дзеці прачыталі верш «Я — маленькая кропля з крыніцаў святых…», які абудзіў цікавасць да постаці паэта. Напрыканцы заняткаў навучэнцы падзяліліся, што гэты ўрок для іх будзе запамінальным, а адна дзяўчынка марыць, каб ёй таксама прысвяцілі верш, як Таццяне Пятроўне.