Меню Закрыть

Урок па творы Алены Васілевіч “Сябры”

21 лютага ў 6 “Б” класе прайшоў урок па творы Алены Васілевіч “Сябры”. На гэтым уроку разглядалася маральна-этычная праблема апавядання. Вучні выказвалі свае меркаванні, чаму аўтар даў такую назву свайму твору,  як узнікаюць сваркі, чаму апавяданне з’яўляецца надзённым у наш час. Таксама вучні расказвалі пра сваіх сяброў у выглядзе вусных замалёвак. Некаторыя пажадалі падрыхтаваць малюнкі пра сяброўства. На прыкладзе твора, у аснове якога ляжаць падзеі аднаго дня, вучні ўсвядомілі цану дружбы, зрабілі карысныя высновы, што трэба берагчы сапраўдных сяброў. Урок атрымаўся для многіх хвалюючым, цікавым і запамінальным.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кайданова В.В.

⚡ Cached with atec Page Cache