19 саавіка ў 9 «Г» класе прайшоў урок, прысвечаны лірыцы Янкі Купалы. Дзеці рыхтавалі рэфераты пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, прэзентацыю кніг і расказвалі вершы. Вучні высвятлілі, у якіх умовах жыў і развіваўся будучы паэт, што паўплывала на яго развіццё як чалавека, як будучага пісьменніка. Якую спадчыну ён пакінуў пасля сябе, разглядалі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва.


