Сёння, 21 лютага, мы адзначаем Міжнародны дзень роднай мовы! Для вучняў 4-5 класаў прайшоў час роднай мовы “Зямлі маёй роднае слова”.
Гэта цудоўная нагода, каб успомніць пра багацце і прыгажосць нашай беларускай мовы, пра яе гісторыю і культурную значнасць. Каб паспяхова карыстацца роднай мовай вусна і пісьмова вучні паўдзельнічалі ў конкурсах «Перакладчыкі», «Адгадай загадку », «Прыказкі і прымаўкі», «Ці ведаеш ты?», «Жывая літара». Дзеці былі адкрытымі, шчырымі, працавалі з добрым настроем, з добрымі думкамі.У канцы мерапрыемства ўдзельнікі пазнаеміліся з кніжнай выставай «Роднаму слову— гучаць вечна!» і зрабілі выснову, што неабходна як мага больш чытаць кніг на беларускай мове, каб мець вялікі слоўнікавы запас.


